18.05.2017 |
18 мая 2017 года ў групах падоўжанага дня першых класаў прайшло выхаваўчае мерапрыемства «Беларусь — краіна маёй будучыні». Занятак прайшоў у форме падарожжа па цудоўнай беларускай зямлі. Вучні спыніліся на станцыях: «Нашы сімвалы», «Родная прырода», «Славутыя імёны зямлі беларускай», «Мой родны горад». Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне, прысвечанай роднай Беларусі, з цікавасцю адгадвалі загадкі пра родную прыроду. Першакласнікі ўсвядомілі, што яны — юныя грамадзяне сваёй краіны, што іх галоўны абавязак зараз — добра вучыцца, каб у будучым зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і багатай.
|
|
21.04.2017 |
У чацвер, 20 красавіка, у пачатковай школе ў межах адзінага дня беларускага маўлення адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Так, вучні 2-4 класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў вершаў беларускіх паэтаў. З захапленнем слухалі хлопчыкі і дзяўчынкі вершы на роднай мове. Лепшымі чытальнікамі сталі: вучаніца 2 «В» класа Драздова Руслана, вучаніца 2 «Б» класа Вырвіч Варвара, вучаніца 3 «А» класа Шаракова Вікторыя і вучаніца 4 «А» класа Картунова Алена. Дзяўчынкі прачыталі вершы Ніла Гілевіча «Мара Скарыны» і «Калі рана ўстанеш», В.Вярбы «Пралеска», Н.Галіноўскай «Размова сняжынак», Н.Кажэўнікавай «Беларусі».
|
|
17.04.2017 |
Фарміраванне любові да сваёй Айчыны пачынаецца з прабуджэння цікаўнасці да яе мінулага. У гэтым упэўнены настаўніцы пачатковых класаў Лісоўская Наталля Уладзіміраўна і Кісялёва Наталля Іванаўна, таму сваё мерапрыемства ў адзіны дзень беларускага маўлення прысвяцілі «Падарожжу ў мінулае». Хлопчыкi і дзяўчынкi 3 «А» і 2 «А» класаў знаёміліся з народнымі промысламі і рамёствамі, беларускім адзеннем, убачылі старыя хатнія рэчы, прачыталі народныя казкі. Вучні даведаліся, што наша зямля багата сваімі традіцыямі, славіцца сваёй старажытнай гісторыяй, самабытнай культурай. Беларусь ганарыцца сваімі паэтамі, пісьменнікамі, музыкантамі, мастакамі.
|
|
22.03.2017 |
Усе дзеці любяць адгадваць загадкі. А калі гэта загадкі на беларускай мове? Так, гэта выклікае цяжкасці, але усё-ткі цікава. У 1 «В» класе вучні справіліся з загадкамі. Яны не только адгадвалі іх, але і атрымлівалі цацкі — адгадкі загадак. А потым яшчэ і падзяліліся ведамі аб тым, дзе жывуць гэтыя звяркі — вавёрка, мурашка, вожык. Даведаліся і аб новых назвах раслін. Цяпер з лёгкасцю пакажуць і бэз, і валошку, і рамонкі. Не толькі пакажуць, але і папярэдзяць, каб не рвалі кветкі дамоў, бераглі прыроду. Ірына Мікалаеўна задаволена: вучні растуць добразычлівымі, адказнымі, стараннымі. І прырода будзе рада такім сябрам.
|
|
15.03.2017 |
Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16).
|
|
19.01.2017 |
19 студзеня вучні 4 «А» класа наведалі школьную бібліятэку. Разам з Наталляй Віктараўнай яны адправіліся у цікавае падарожжа по старонках часопіса «Вясёлка». Дзеці даведаліся аб гісторыі ўзнікнення часопіса, пагарталі яго старонкі , акунуўшыся ў свет літаратурнага выдання, прагледзелі яго рубрыкі, прынялі ўдзел у віктарыне.
|
|
06.01.2017 |
22 снежня (чацвер) ў межах беларускамоўнага дня, ў школьнай бібліятэцы праходзіла мерапрыемства «Абрады і святы беларускай хаты», дзе самымі актыўнымі паказалі сябе вучні 2 «В» класа. Ад загадчыцы школьнай бібліятэкі Зайцавай Н. В. дзеці даведаліся, што абрады і святы з’яўляюцца састаўной часткай традыцый і быта беларускага народа. Вучні праверылі свае веды ў віктарыне, за што і атрымалі ганаровыя дыпломы.
|
|
10.12.2016 |
9 снежня ўся Беларусь адзначала 125-годдзе з дня нараджэння славутага беларускага песняра Максіма Багдановіча. Святочныя мерапрыемствы прайшлі і ў нашай школе. Сіламі вучняў быў аформлены стэнд "Мой Багдановіч". У класах адбыліся інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя цікавым фактам з жыцця паэта. Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе чытальнікаў.
|
|
08.12.2016 |
У чацвер 8 снежня з вучнямі 4 "Б"класа ў школьнай бібліятэцы прайшло мерапрыемства «Цудоўныя беларускія святы». Дзеці пазнаёміліся са святамі і абрадамі беларусаў. Бібліятэкар Зайцава Н. В. пазнаёміла дзяцей з адпаведнай літаратурай. Вучні адгадвалі загадкі пра зіму, гулялі ў беларускія гульні. Актыўныя ўдзельнікі былі ўзнагароджаны граматамі.
|
|
31.10.2016 |
"І тут сучаснасць з даўніной сышліся..." такімі словамі пачынаецца гутарка з вучаніцамі беларускамоўнага класа. Першакласніцы ўжо ведаюць пра вусную народную творчасць — фальклор, што і гэта бяздоннная скарбонка.
|
|
28.10.2016 |
У школьнай бібліятэцы 27 кастрычніка праводзілася выстава-гульня «Крынічка народнай творчасці», куды ўвайшлі творы вуснай народнай творчасці: беларускія забаўлялкі, казкі, гульні, прымаўкі, загадкі. Вучні 1 В класа пазнаёміліся з беларускімі словамі, казкамі, прымаўкамі. Былі дадзены апісанні і правілы дзіцячых гульняў («Кошка і мышка», «Лянок», «Гарлачык», «Фарбы»). Дзеці паспрабавалі пагуляць. Было вельмі забавна і цікава.
|
|
|