Адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання
15.03.2017 |
Упраўленне адукацыі, спорту і турызму Магілёўскага гарвыканкама даводзіць да ведама зацікаўленых, што ў 2017/2018 навучальным годзе (пры наяўнасці заяў законных прадстаўнікоў дзяцей) плануецца адкрыццё першых класаў з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўных устаноў адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24), «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16). Акрамя таго, у наступным навучальным годзе працягне працаваць другі клас з беларускай мовай навучання на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» (вул. Габраўская, 16), 8 клас з беларускай мовай навучання — на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва» (вул. Першамайская, 24). Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах 22 12 64, 31 07 85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»); |