Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Да 500 годдзя з дня нараджэння Францыскі Скарыны

Дата: 19 сентября 2017 в 12:07, Обновлено 19 сентября 2017 в 12:10

14.09.2017

ImageНямала ёсць слаўных дат, пазначаных чырвоным радком у нашай тысячагадовай гісторыі. Адна з іх - 6 жніўня 1517 года. Менавіта ў гэты дзень "повелением и працею избранного мужа в лекарскых науках доктора Франциска, Скоринина сына с Полоцька" быў надрукаваны "Псалтыр", які паклаў пачатак беларускаму кнігадрукаванню.

"Псалтыр" уваходзіць у склад "Старога Запавета" і з'яуляецца часткай "Бібліі". Прызначаны для царкоўнага ўжытку, ён адначасова служыў многім людзям даступным падручнікам для навучання грамаце, быў, як трапна сказаў першадрукар "детем малым початок доброе наукы, дорослым помножение в науце". Таму Францыск Скарына і звярнуўся да "Псалтыра" раней, чым да іншых раздзелаў Святога Пісання, выпусціў яго ў перакладзе на агульнапрынятую тады ва ўсходніх славян царкоўнаславянскую мову, даходліва патлумачыўшы чытачам неразумелыя, устарэлыя назвы...

Францыск Скарына быў усебакова адукаваным чалавекам. У 1506 г. ён скончыў старэйшы ў Польшчыны Кракаўскі універсітэт, дзе атрымаў ступень доктара вольных мастацтваў, а ў 1512 г. бліскуча вытрымаў экзамен на ступень доктара медыцыны ў Падуанскім універсітэце ў Італіі. Дасягнуўшы вышэйшых вучоных званняў, "Скоринин сын с Полоцька" найперш імкнуўся падзяліцца сваімі ведамі з суайчыннікамі. Невыпадкова ў "Малой падарожнай кніжцы" віленскага выпуску ў разделе "Святцы сціслыя" сустракаюцца падрыхтаваныя ім дакладныя астранамічныя і каляндарныя звесткі: напрыклад, як рухаюцца на небе сузор'і, калі чакаюцца сонечныя і месячныя зацьменні, якая працягласць дня і ночы ў кожным месяцы.

У асобе Францыска Скарыны талент дасведчанага вучонага, мудрага асветніка і вялікага патрыёта роднай зямлі шчасліва спалучыўся з талентам выдатнага паэта і мастака. У яго "Бібліі" змешчана 51 ілюстрацыя, а таксама мноства віньетак - "заставіц" і загалоўных літар, ці ініцыялаў, як яшчэ інакш іх называюць. "ая зграбнасць малюка, тое майстэрства граворы, якія на кароткі час прабліснулі ў венецыянскіх і скарынаўскіх выданнях, ніколі ўжо больш не паўтараліся ў ніводным выданні царкоўнаславянскага друку на працягу ўсёй другой паловы XVI стагоддзя, усяго XVII і першай паловы XVIII стагоддзя", - узнёсла сцвярджаў вядомы рускі мастацтвазнавец Уладзімір Стасаў. І сапраўды: скарынавы друкі - непераўзыдзеныя ўзоры мастацтва кнігі. А сапраўднае мастацтва, як вядома, непадуладна часу...

Мы бачым Францыска Скарыну, апранутага ў доктарскую мантыю, у рабочым кабінеце, перад разгорнутым рукапісам, з пяром у руцэ. Побач - пераплеценыя кнігі, глобус, пясочны газіннік, выява пчалы... Мы заспелі асветніка за працай. Ён толькі-толькі скончыў пісаць чарговую "Прадмову",і гатовы прачытаць напісанае нам. Дык давайце паслухаем і запомнім на ўсё жыццё яго простыя, святыя словы:

"Звяры, што ходзяць у пустыні, ведаюць ямы свае; птушкі, што лётаюць у паветры, ведаюць гнёзды свае; рыбы, што плаваюць па моры і ў рэках, чуюць віры свае; пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае; так і людзі - дзе нарадзіліся і ўзгадаваны па Божай міласці, да таго месца вялікую ласку маюць..."

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.