"І тут сучаснасць з даўніной сышліся..." такімі словамі пачынаецца гутарка з вучаніцамі беларускамоўнага класа. Першакласніцы ўжо ведаюць пра вусную народную творчасць — фальклор, што і гэта бяздоннная скарбонка.
Знаёмства з прыказкамі, прымаўкамі пра Радзіму, народ і яго жыццё выклікалі вялікую зацікаўленнасць.
«Радзіма — маці, чужына — мачыха», «Як ты да людзей, так і людзі да цябе», «Жыві для людзей, пажывуць і для цябе», «Як есць, так і робіць» і г. д.
Адкуль прыйшлі такія прыказкі і прымаўкі, хто іх данес да нас, як захавалася самабытнасць выразаў, як яны гучаць і што зычаць? Такая праца аніяк не абцяжарвала дзяцей, наадварот, прыносіла радасць, адчуванне споўненага абавязку перад людзьмі, што збераглі, захавалі ў маўленні жывое народнае слова.
Здзіўляла яркасць і моц мастацкага мыслення дзіцяці, уменне выказаца асацыятыўна, вобразна.
Наша школа з’яўляецца інавацыйнай пляцоўкай рэспубліканскага праекта «Грамадзянская ідэнтычнасць» і мы ў гэтым праекце. Фарміраванне сапраўднага грамадзяніна сваей краіны праз моўны скарб нашага народа — прымаўкі і прыказкі, ці гэта ж не тое?!
Паразважайце самі...
Ціханоўская Л. П
настаўніца беларускамоўнага
класа СШ№ 34 г. Магілёва
<center>
</center>
|