Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Новости школы и классов 9 "Г"

28 лістапада, у апошні дзень чвэрці, навучэнцы класа прынялі ўдзел у восеньскім кірмашы. Самойленка Эвяліна, Успенская Арыша і Сіпчанка Дзмітрый прадавалі прысмакі, прыгатаваныя сваімі рукамі.

14 лістапада ў 7 "Г" класе адбыўся майстар-класс "Віншавальная паштоўка для маці". Навучэнцы класа самастойна зрабілі віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы "скрапбукінг", напісалі цёплыя словы і найлепшыя пажаданні сваім маці.

Навучэнцы 7 "Г" класа прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных Тыдню роднай мовы. Успеская Арына, Самойленка Эвяліна і Турандзіна Таццяна таксама падрыхтавалі віншавальныя паштоўкі роднай мове, ў якіх вызначылі сваю павагу да беларускай мовы.

Першага верасня адбыўся першы ўрок "Гістарычная памяць - шлях у будычыню!". Навучэнцы 7 "Г" класа вылучылі галоўныя кампаненты, з якіх складаецца тэрмін "гістарычная памяць народа", успомнілі галаўныя падзеі ў краіне, напісалі свае добрыя пажаданні роднай краіне.

05 мая 2022 г. прайшоў урок памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы", які быў прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні і настаўнік вялі размову аб гераічнай спадчыне беларускага народа, партызанскім рухе і падпольнай барацьбе падчас акупацыі краіны, даведаліся шмат цікавага пра вызваленне Беларусі і наступальную аперацыю "Баграціён", паглядзелі ўнікальныя кадры ваеннай хронікі. Вучні пазнаёміліся с сучаснымі інтэрнэт-праектамі "Беларусь памятае", "Партызаны Беларусі", "Патрыёт.BY", у якіх магчыма прымаць удзел самастойна ці разам з бацькамі, каб пашырыць свае веды пра гераічнае мінулае краіны, сваіх дзедаў і прадзедаў.

30 красавіка 2022 г. у суботні школьны дзень вучні класа наведалі мемрыяльны комплекс "Лупалаўскі лагер ваеннапалонных", дзе даведаліся пра гісторыю ўзнікнення помніка, а таксама пра падзеі, якія адбыліся на гэтым месцы падчас Вялікай Айчыннай вайны.

16 красавіка 2022г. напярэдадні Вялікдня вучні прынялі ўдзел у майстар-класе "Велікодная віншавальная паштоўка", дзе зрабілі традыцыйныя віншавальныя паштоўкі ў тэхніцы скрапбукінг. Свае віншавальныя паштоўкі яны ўпрыгожылі традыцыйнымі сімваламі: рознакаляровымі яйкамі і галінкамі вярбы.

22 сакавіка ў класе прайшоў адзіны ўрок "Аб чым звоняць званы Хатыні?". На гэтым уроке вучні даведаліся пра гісторыю вёскі, дзе падчас Айчыннай вайны жыхары былі спалены жывымі. Вучні здзейснилі інтэрактыўнае падарожжа па мемарыяльнаму комплексу.

Мінскі народны гурт самабытнай музыкі "Вяргін" прывез нам свята Каляды

27 декабря 2019 в 18:28 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

Класіка дзіцячай літаратуры Л.Кэрал і яго Аліса

23 декабря 2019 в 18:59 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

Без вяселля сумна жыць

20 декабря 2019 в 15:59 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

Канец восені--свята ў народзе

29 ноября 2019 в 11:47 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

Дакрануцца да гісторыі, да святыні роднай зямлі...

12 октября 2019 в 11:59 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

Восень, мая чарадзейка...

1 октября 2019 в 11:37 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

Сучасны фільм на роднай беларускай мове

8 сентября 2019 в 11:06 | Юрасова Н. Д. | нет комментариев

11 студзеня 2019 года ў школу № 34 г. Магілёва прыехалі сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Яны наведалі беларускамоўныя класы і прывезлі навагоднія падарункі. Алег Уладзіміравіч Дзьячкоў павіншаваў дзяцей і настаўнікаў з навагоднімі святамі і падараваў салодкія падарункі дзяўчынкам і хлопчыкам. Сваю удзячнасць за гэта дзеці выказалі праз вершы і песні, а таксама самаробныя сувеніры.
Ціханоўская Л.П., кіраўнік 3 “Г” класа.

29 января 2019 в 15:23 | Никитина И. Н. | нет комментариев

19 кастрычніка вучаніцы 3 "Г" класа наведалі музей " Беларуская хатка".
Прыемную размову з дзяўчынкамі правяла загадчыца музея.
З вялікай цікавасцю гулялі вучаніцы. Шмат пытанняў і адказаў было ў дзяцей!
Задаволеныя і ўдзячныя былі дзяўчынкі!
Ціханоўская Л.П., класны кіраўнік 3 "Г"

19 октября 2018 в 13:03 | Никитина И. Н. | нет комментариев

28 мая дзяўчынкі 2 “Г” беларускамоўнага класа наведалі цікавейшы музей у Магілёве “Музей гісторыі пажарнай службы”. Шмат цікавага даведаліся ад экскурсавода Ірыны Васільеўны пра стварэнне пажарнай службы ў нашым горадзе, пра былое і сучаснае жыццё працаўнікоў пажарнай службы. Вялікую зацікаўленасць у дзяўчынак выклікалі незвычайныя экспанаты музея. Дзецям яшчэ раз напомнілі пра бяспечныя паводзіны падчас летніх канікул.

Ціханоўская Л.П., класны кіраўнік 2 “Г” класа.

.

У сярэдняй школе № 34 некалькі дзён праводзіўся конкурс даследчых работ “На виду у всех”. Маленькія вучаніцы беларускамоўнага 2 “Г” класа прынялі ўдзел. Яны прэзентавалі работу “Выкарыстанне слова “хлеб” у прымаўках і прыказках пры вывучэнні беларускай літаратуры ў 1-4 класах”.
Дзяўчынкі разам з настаўніцай Ціханоўскай Лідзіяй Пятроўнай склалі зборнік прыказак і прымавак пра хлеб, з іх 12 аўтарскіх (самі склалі), 55 знайшлі ў розных бібіліятэках горада і Нацыянальнай бібліятэцы нашай рэспублікі. Гэтыя зборнічкі падаравалі кожнаму класу пачатковай школы. Праца была патрэбная, таму і журы ўзнагародзіла дыпломам 3 ступені. Віншуем дзяўчынак нашай школы.
Ціханоўская Л.П., настаўнік 2 “Г” класа.

24 апреля 2018 в 08:10 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев

Віктарына «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь»
прайшла ў 2 Г класе ў беларускамоўны чацвер, “Дзень роднай мовы”.

18 апреля 2018 в 08:10 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев