Музей і наша бяспечнасць
28 мая дзяўчынкі 2 “Г” беларускамоўнага класа наведалі цікавейшы музей у Магілёве “Музей гісторыі пажарнай службы”. Шмат цікавага даведаліся ад экскурсавода Ірыны Васільеўны пра стварэнне пажарнай службы ў нашым горадзе, пра былое і сучаснае жыццё працаўнікоў пажарнай службы. Вялікую зацікаўленасць у дзяўчынак выклікалі незвычайныя экспанаты музея. Дзецям яшчэ раз напомнілі пра бяспечныя паводзіны падчас летніх канікул.
Ціханоўская Л.П., класны кіраўнік 2 “Г” класа.
.