Новости проекта
Перенос и удаление уроков
Внесение изменений в личные данные
Голосование
Уважаемые родители, из каких источников вы узнаёте об актуальных событиях, происходящих в учреждении образования?
Всего 7 человек

4 "Г"

Не проста ў словы я гуляю - на роднай мове размаўляю.

Па пытаннях навучання дзяцей у гэтых класах трэба звяртацца па тэлефонах
22-12-64, 31-07-85 («Сярэдняя школа № 1 г. Магілёва»);
24-52-29, 24-50-15, 24-52-61 («Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва»).

11 студзеня 2019 года ў школу № 34 г. Магілёва прыехалі сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Яны наведалі беларускамоўныя класы і прывезлі навагоднія падарункі. Алег Уладзіміравіч Дзьячкоў павіншаваў дзяцей і настаўнікаў з навагоднімі святамі і падараваў салодкія падарункі дзяўчынкам і хлопчыкам. Сваю удзячнасць за гэта дзеці выказалі праз вершы і песні, а таксама самаробныя сувеніры.
Ціханоўская Л.П., кіраўнік 3 “Г” класа.

19 кастрычніка вучаніцы 3 "Г" класа наведалі музей " Беларуская хатка".
Прыемную размову з дзяўчынкамі правяла загадчыца музея.
З вялікай цікавасцю гулялі вучаніцы. Шмат пытанняў і адказаў было ў дзяцей!
Задаволеныя і ўдзячныя былі дзяўчынкі!
Ціханоўская Л.П., класны кіраўнік 3 "Г"

19 октября 2018 в 13:03 | Никитина И. Н. | нет комментариев

28 мая дзяўчынкі 2 “Г” беларускамоўнага класа наведалі цікавейшы музей у Магілёве “Музей гісторыі пажарнай службы”. Шмат цікавага даведаліся ад экскурсавода Ірыны Васільеўны пра стварэнне пажарнай службы ў нашым горадзе, пра былое і сучаснае жыццё працаўнікоў пажарнай службы. Вялікую зацікаўленасць у дзяўчынак выклікалі незвычайныя экспанаты музея. Дзецям яшчэ раз напомнілі пра бяспечныя паводзіны падчас летніх канікул.

Ціханоўская Л.П., класны кіраўнік 2 “Г” класа.

.

У сярэдняй школе № 34 некалькі дзён праводзіўся конкурс даследчых работ “На виду у всех”. Маленькія вучаніцы беларускамоўнага 2 “Г” класа прынялі ўдзел. Яны прэзентавалі работу “Выкарыстанне слова “хлеб” у прымаўках і прыказках пры вывучэнні беларускай літаратуры ў 1-4 класах”.
Дзяўчынкі разам з настаўніцай Ціханоўскай Лідзіяй Пятроўнай склалі зборнік прыказак і прымавак пра хлеб, з іх 12 аўтарскіх (самі склалі), 55 знайшлі ў розных бібіліятэках горада і Нацыянальнай бібліятэцы нашай рэспублікі. Гэтыя зборнічкі падаравалі кожнаму класу пачатковай школы. Праца была патрэбная, таму і журы ўзнагародзіла дыпломам 3 ступені. Віншуем дзяўчынак нашай школы.
Ціханоўская Л.П., настаўнік 2 “Г” класа.

24 апреля 2018 в 08:10 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев

Віктарына «Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь»
прайшла ў 2 Г класе ў беларускамоўны чацвер, “Дзень роднай мовы”.

18 апреля 2018 в 08:10 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев

Першага верасня 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярдняя школа №34 г. Магілёва” быў адкрыты другі па ліку ў горадзе першы клас з беларускай мовай навучання.

13 апреля 2018 в 08:11 | Сачивко К. Ф. | нет комментариев

У чацвер у 2 “Г” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускім казкам.

Фотографий пока нет
Стена
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.