Урок памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы"
05 мая 2022 г. прайшоў урок памяці "Нам гэты мір завешчана берагчы", які быў прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Вучні і настаўнік вялі размову аб гераічнай спадчыне беларускага народа, партызанскім рухе і падпольнай барацьбе падчас акупацыі краіны, даведаліся шмат цікавага пра вызваленне Беларусі і наступальную аперацыю "Баграціён", паглядзелі ўнікальныя кадры ваеннай хронікі. Вучні пазнаёміліся с сучаснымі інтэрнэт-праектамі "Беларусь памятае", "Партызаны Беларусі", "Патрыёт.BY", у якіх магчыма прымаць удзел самастойна ці разам з бацькамі, каб пашырыць свае веды пра гераічнае мінулае краіны, сваіх дзедаў і прадзедаў.