Старажытны Полацк
Дакрануцца да гісторыі, да святыні роднай зямлі...
Дзень быў дажджлівы. Але настрой у дзяцей быў веснавы. Пабачыць старажытны славуты горад Полацк была наша мара.
Пабывалі ў музеі кнігадрукавання, неведалі ўніверсітэт і захапіліся цудам: кожную гадзіну на балкон выходзяць як жывыя Еўфрасіння Полацкая, Францыск Cкарына, першы заснавальнік універсітэта, адзначаючы, што жыцце гістарычна бясконцае.
Крануліся святыні Сафійскага сабору і Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра.
"На рацэ Палата
Храм яе стаіць,
Белай-белай птушкай
У нябёс глядзіць.
Сэрцам рвецца ў неба
Розум да людзей,
Крыж у руцэ трымае,
Моліць кожны дзень.
Гонар Беларусі,
Вобраз дарагі,
Маці Еўфрасіння,
Святасць ад святынь,
Аднясі да Бога
Нізкі наш паклон,
Памалісь, Святая,
За дзяцей і ў дом...
Вялікую цікавасць выклікала наведванне самабытнага помніка, адзінага ў свеце, "у нескладовага".