Навагоднія падарункі
11 студзеня 2019 года ў школу № 34 г. Магілёва прыехалі сябры Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны. Яны наведалі беларускамоўныя класы і прывезлі навагоднія падарункі. Алег Уладзіміравіч Дзьячкоў павіншаваў дзяцей і настаўнікаў з навагоднімі святамі і падараваў салодкія падарункі дзяўчынкам і хлопчыкам. Сваю удзячнасць за гэта дзеці выказалі праз вершы і песні, а таксама самаробныя сувеніры.
Ціханоўская Л.П., кіраўнік 3 “Г” класа.