Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Хлеб над усім пануе

Дата: 24 апреля 2018 в 08:10
751 просмотр

У сярэдняй школе № 34 некалькі дзён праводзіўся конкурс даследчых работ “На виду у всех”. Маленькія вучаніцы беларускамоўнага 2 “Г” класа прынялі ўдзел. Яны прэзентавалі работу “Выкарыстанне слова “хлеб” у прымаўках і прыказках пры вывучэнні беларускай літаратуры ў 1-4 класах”.
Дзяўчынкі разам з настаўніцай Ціханоўскай Лідзіяй Пятроўнай склалі зборнік прыказак і прымавак пра хлеб, з іх 12 аўтарскіх (самі склалі), 55 знайшлі ў розных бібіліятэках горада і Нацыянальнай бібліятэцы нашай рэспублікі. Гэтыя зборнічкі падаравалі кожнаму класу пачатковай школы. Праца была патрэбная, таму і журы ўзнагародзіла дыпломам 3 ступені. Віншуем дзяўчынак нашай школы.
Ціханоўская Л.П., настаўнік 2 “Г” класа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.