Інсцэніроўка беларускіх казак
У чацвер у 2 “Г” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае беларускім казкам.
Вучаніцы інсцэніравалі казкі “Коцік, пеўнік і лісіца”, “Жук і Слімак”. На вобразах казачных герояў у дзяўчынак фарміравалася ўяўленне аб добрых і дрэнных учынках, якасцях характару чалавека, нормах паводзін. Супрацьстаянне дабра і зла як пастаянны матыў народнай казкі.
Самым цікавым было тое, што кожную ролю трэба выконваць у адпаведнасці з асаблівасцямі характару героя казкі. На “выдатна” справіліся вучаніцы!
Ведаюць дзяўчынкі і тое, што кожны чалавек узгадаваны на матчыных казках. Казкі вучаць нас любіць родную мову!
Лідзія Пятроўна Ціханоўская
Настаўніца 2”Г” класа