Міжнародны дзень роднай мовы
21 лютага – Дзень роднай мовы!
У бібліятэцы імя К.Маркса, у цэнтры горада Магілёва, прайшоў Беларускі дзень, прымеркаваны да Дня роднай мовы!
Перад пачаткам дыктоўкі ладзілі імпрэзу вучаніцы 2 “Г” беларускамоўнага класа сярэдняй школы № 34 г. Магілёва разам з настаўніцай Ціханоўскай Лідзіяй Пятроўнай.
“Прыміце вітанне, сябры дарагія!
Ад ніў, беларускіх палёў…” - такімі словамі віталі вучаніцы прысутных у зале.
Гучалі вершы беларускіх паэтаў, паэтаў Магілёўшчыны, вершы асабістай творчасці. З цеплынёй і радасцю сустрэлі інсцэніроўку “Мішка”, якую выканалі дзяўчынкі.
Няспынна гучала беларуская мова. Адзінаццаць нумароў творчай дзейнасці падаравалі маленькія вучаніцы.
Дзяўчынкі ўразілі ўсіх удзельнікаў сваім выступленнем, ведамі роднай мовы – яна гучала чыста, меладычна, з захапленнем, цудоўнай інтанацыяй, адчувалася любоў да нашай мовы.
Напрыканцы сустрэчы гучалі шчырыя пажаданні і словы ўдзячнасці
“Нас так кранае ваша цеплыня
Мы вашых водгукаў заўжды чакаем,
Для вас, прачнуўшыся, бяжым штодня
Для вас сваю душу не замыкаем.”
Уся аўдыторыя падтрымала дружнымі апладысментамі выступленне маленькіх беларусачак.
Затым пачалася дыктоўка. Бралі ўдзел і бацькі дзяўчынак, і бабулі, і дзядулі. Спадзяемся, што іх чакаюць поспехі.
Ціханоўская Лідзія Пятроўна
Настаўніца сярэдняй
школы №34 г.Магілёва