Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

“Жыта – ад слова жыць “жыць”

Дата: 6 февраля 2018 в 12:54, Обновлено 16 июня 2018 в 12:19
1 060 просмотров

Сёння ў 2 “Г” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае хлебу.

“Жыта – ад слова жыць “жыць”

Мерапрыемства пачалося з вершаваных радкоў Леаніда Пранчака “Хлеб”

“На сняданак, на абед

На стале заўсёды хлеб.

Хлеб – святыня.

Хлеб – багацце.

Хлеб у хаце – шчасце ў хаце!”

Калі жыта на палях паспявае, яго жнуць. Жніво адбываецца ў жніўні.

Існуюць жніўныя абрады. Пачатак жніва – гэта зажынкі, а яго заканчэнне – дажынкі. Яны праходзяць урачыста і святочна.

У даўнія часы пачынаць жніво даручалі самай паважнай жанчыне. Яна апранала чыстае святочнае адзенне. Брала хлеб, сыр, грамнічную свечку, галінку вярбы, серп і апаўдні ішла на поле. Заходзіла ў жыта на некалькі крокаў. Перахрысціўшыся, памаліўшыся, нажынала два ахапкі і клала іх на зямлю крыж – накрыж. Потым ела хлеб, соль і сыр. Нажаўшы маленькі снапок, несла яго дахаты і ставіла на покуці над абразамі.

Цікава было дзяўчынкам даведацца, як раней прыбіралі хлеб, якія былі абрады падчас жніва. Даведаліся вучаніцы пра тое, што карысныя кашы атрымоўваюцца: з пшаніцы – манная каша, з аўса – геркулесавая каша, з грэчкі – грэцкая, з ячменю – ячная каша. І тое, што хлеб – наша багацце і яго трэба шанаваць і берагчы.

Л.П. Ціханоўская,

 настаўніца СШ №34 г. Магілёва

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.