Дзень маці
Напярэдадні Дня маці настаўнікаў пачатковых класаў запрасілі ў госці ў 2 “Г” клас. Класны кіраўнік Ціханоўская Лідзія Пятроўна і яе прыгажуні дзяўчынкі павіншавалі настаўніц і падарылі ім сувеніры. Вельмі прыемна было адчуваць надыход свята, асабліва калі ты знаходзішся на рабоце побач са сваімі калегамі. Жадаем усім нашым настаўніцам прыгажосці, сонечных усмешак і поспехаў у цяжкай, але такой неабходнай працы!
Нікіціна І.М., настаўнік пачатковых класаў