Беларускамоўны клас
У 2017/2018 навучальным годзе на базе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва” працуе другі беларускамоўны клас.
Займаюцца ў 2 “Г” класе чатыры дзяўчынкі: Турандзіна Таццяна, Самойленка Эвяліна, Грыцова Уладзіслава і Абуховіч Сафія. Вучаніцы вывучаюць беларускую і рускую мовы, літаратурнае чытанне (беларускае і рускае), матэматыку, чалавек і свет, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, асновы бяспекі жыццядзейнасці. Усе гэтыя вучэбныя прадметы выкладае настаўнік вышэйшай катэгорыі Ціханоўская Лідзія Пятроўна. На вучэбных прадметах музыка, фізічная культура і здароўе дзяўчынкі займаюцца разам з вучнямі 2 “Б” (рускамоўнага) класа па заяве законных прадстаўнікоў. Дзяўчынкі з задавальненнем займаюцца на факультатыўных занятках “Вытокі роднай мовы“. Самойленка Эвяліна і Абуховіч Сафія наведваюць групу падоўжанага дня для другіх класаў (выхавацель ГПД - Фралова Ірына Аляксандраўна). Ва ўстанове адукацыі вучаніцы гэтага класа наведваюць спартыўныя і творчыя гурткі. Дзяўчынкі прымаюць удзел у шматлікіх раённых і гарадскіх мерапрыемствах.
Намеснік дырэктара
па вучэбнай рабоце С.І. Марушэнка