“Жыта – ад слова жыць “жыць”
Сёння ў 2 “Г” класе прайшло мерапрыемства, прысвечанае хлебу.
“Жыта – ад слова жыць “жыць”
Мерапрыемства пачалося з вершаваных радкоў Леаніда Пранчака “Хлеб”
“На сняданак, на абед
На стале заўсёды хлеб.
Хлеб – святыня.
Хлеб – багацце.
Хлеб у хаце – шчасце ў хаце!”
Калі жыта на палях паспявае, яго жнуць. Жніво адбываецца ў жніўні.
Існуюць жніўныя абрады. Пачатак жніва – гэта зажынкі, а яго заканчэнне – дажынкі. Яны праходзяць урачыста і святочна.
У даўнія часы пачынаць жніво даручалі самай паважнай жанчыне. Яна апранала чыстае святочнае адзенне. Брала хлеб, сыр, грамнічную свечку, галінку вярбы, серп і апаўдні ішла на поле. Заходзіла ў жыта на некалькі крокаў. Перахрысціўшыся, памаліўшыся, нажынала два ахапкі і клала іх на зямлю крыж – накрыж. Потым ела хлеб, соль і сыр. Нажаўшы маленькі снапок, несла яго дахаты і ставіла на покуці над абразамі.
Цікава было дзяўчынкам даведацца, як раней прыбіралі хлеб, якія былі абрады падчас жніва. Даведаліся вучаніцы пра тое, што карысныя кашы атрымоўваюцца: з пшаніцы – манная каша, з аўса – геркулесавая каша, з грэчкі – грэцкая, з ячменю – ячная каша. І тое, што хлеб – наша багацце і яго трэба шанаваць і берагчы.
Л.П. Ціханоўская,
настаўніца СШ №34 г. Магілёва