Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 7 человек

Прыезд гасцей

Дата: 4 марта 2020 в 13:44, Обновлено 9 марта 2020 в 11:17
423 просмотра

У апошні зімовы дзень у дзяржаўную установу адукацыі “Сярэдняя школа №34 г. Магілёва” завіталі госці: галоўны спецыяліст Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі) Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна (г.Мінск), рэктар установы адукацыі “Магілёўскі дзяржаўны абласны інстытут развіцця адукацыі” Міхаіл Міхайлавіч Жудро і начальнік аддзела адукацыі Магілёўскага раёна Наталля Уладзіміраўна Колас.

Іх зацікаўленасць – гэта праца беларускамоўных класаў у рускамоўнай школе. Два класы: 2”Г”і 4”Г” налічваюць 14 вучняў. Усе прадметы выкладаюцца толькі па-беларуску і фізічная культура, музыка, англійская мова таксама на беларускай мове.

Госці пабылі ў памяшканнях беларускамоўных класаў, пазнаёміліся з працай настаўнікаў Вольгай Мікалаеўнай Штукаровай і Лідзіяй Пятроўнай Ціханоўскай, якія працуюць у гэтых класах. Адбыўся дыялог паміж настаўнікамі, гасцямі, кiраўнiцтвам школы – дырэктарам  Ігарам Віктаравічам Якіменкам і яго намеснікам па вучэбнай рабоце – Марушэнка Святланай Іванаўнай. Былі агучаны напрамкі дзейнасці, вызначаны шляхі папулярызацыі беларускай мовы. Адзначана, што ў дзяржаўнай ўстанове адукацыі “Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва” праводзіцца метадычная работа па фарміраванні грамадзянскасці і патрыятызму ў дзяцей і падлеткаў сродкамі беларускай мовы.

З падзякай і найлепшымі пажаданнямі да  прысутных звярнулася Ірына Уладзіміраўна Булаўкіна. Яна адзначыла, што гэта ўжо не першая сустрэча, якая натхняе нас на папулярызацыю і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы. На памяць  аб сустрэчы былі прапанаваны невялікія, але цікавыя падарункі, зробленыя рукамі саміх маленькіх навучэнцаў беларускамоўных класаў.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце          С.І. Марушэнка

Публикация: http://octmogilev.gov.by/content/view/16424/199/

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.