Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Акцыя «Гаворым па-беларуску».

Дата: 24 февраля 2020 в 14:38, Обновлено 24 февраля 2020 в 15:09
491 просмотр

У дзень роднай мовы дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 34 г. Магілёва» далучаецца да акцыі «Гаворым па-беларуску». Мэта акцыі — выхоўваць у вучняўлюбоў і павагу да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа.

Кожны чацвер заклікаем вучняў, настаўнікаў і бацькоў  размаўляць па-беларуску! 

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру.

На працягу тыдня мы неаднаразова пераконваліся, што нашы дзеці любяць і разумеюць беларускае слова, умеюць размаўляць па-беларуску. Вучні 4 Г класа нават самі разам са сваёй настаўніцай Ціханоўскай Л.П.  пішуць вершы на беларускай мове.

Скарбы мовы, скарбы пазнання, скарбы навакольнага свету расчыняюцца тым, хто шчыра любіць і глыбока вывучае родную мову, літаратуру, культуру. Мерапрыемствы Тыдня беларускай мовы і культуры былі прасякнуты клопатам аб тым, каб выхаваць у вучняў беражлівыя адносіны да мастацкага слова, да роднай мовы, гісторыі і культуры беларускага народа.

            Паважаныя бацькі! Дапамажыце нам далучыць дзяцей да роднай, беларускай мовы! Давайце разам падумаем, як захапіцьдзіця, каб яму захацелася вывучыць родную мову.

Хтось, магчыма, не вывучаўмову ў школе ці не карыстаецца ёю ў жыцці, пакуль ведае абмежаваную колькасць слоў, але ж хоча ўзбагаціць слоўнікавы запас і зацікавіць астатніх. Дзесьці ж трэба пачынаць! 

Пачынаем размаўляць па-беларуску!

Ветлівасць

Ветлівымі словамі дарослыя і дзеці карыстаюцца амаль штодня. Давайце праверым свае веды і пакажам прыклад ветлівых паводзін дзецям:

Дзякуем!

Сардэчна дзякую! Я ўдзячны (удзячна) Вам! Дзякуй за дапамогу! Дзякуй за ўсё!

Просім прабачэння.

Прабачце, калі ласка! Я прашу прабачэння! Вельмі шкадую, што нарабіў Вам клопату. Не сярдуйце, так атрымалася. Даруйце, мне вельмі непрыемна.

Жадаем

Жадаю шчасця! Каб Вы здаровы былі і радаваліся! Хай Вас Бог беражэ! Хай Вам шчасціць! Хай будуць здаровы Вашы родныя! Расці дужы (дужая) ды вялікі (вялікая)! Хай здзейсняцца ўсе спадзяванні! Бывайце здаровы, жывіце багата! Добрай дарогі! Хай усё будзе добра! Хай Вам лёс не здрадзіць!

Імёны

Для бацькоў імя сына ці дачкі — самае пяшчотнае і мілагучнае. Кожнае дзіця любіць, каб да яго звярталіся неяк асабліва. Камусьці падабаюцца памяншальныя ласкавыя формы імя, камусьці — толькі поўныя. Дзецям будзе цікава на некалькі хвілін акунуцца ў мінулае нашай краіны і даведацца, якія імёны існавалі раней на Беларусі.

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце            С.І .Марушэнка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.