Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Знаўцы роднай мовы

Дата: 11 октября 2019 в 18:46, Обновлено 11 января 2020 в 18:48
359 просмотров

“Родная мова, матчына мова” -  так ласкава мы называем сваю мову, якая ўваходзіць у наша жыццё з вуснаў маці. Мова - гэта неацэнны здабытак народа. Бедны той, які не ведае роднай мовы, бо мова -  наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.

 “Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называем нацыяй, народам” ( Я. Сіпакоў).

10 кастрычніка  вучні трэціх класаў змаглі праверыць свае веды, прыняўшы ўдзел у гульне “Знаўцы роднай мовы”. У час гульні  дзеці адгадвалі словы, расшыфроўвалі прыказкі, тлумачылі значэнне слоў, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў. Гульня  садзейнiчала развiццю мыслення, пазнавальнага інтарэсу, узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў, выхаванню павагi да Беларусі i беларускай мовы.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.