Тыдзень беларускай мовы ў самай лепшай у свеце школе
На тыдні беларускай мовы паралель другіх класаў правяла спаборніцтва ў ведах беларускай мовы, культурных традыцый і літаратурных скарбаў. Гульня-квэст па святах і беларускай кухні, прыказках і прымаўках, па выдатных мясцінах роднага горада адбывалася на класах-кабінетах, дзе дзяцей чакалі розныя конкурсы, выканаць якія маглі толькі самыя разумныя. А іх сярод вучняў 2 паралелі нямала. Усе прынялі ўдзел, на розных станцыях адгадвалі загадкі і рэбусы, супастаўлялі прыказкі і прымаўкі з іх сімвалічным азначэннем, вызначалі сярод слоў беларускай мовы віды страў, святы і традыцыі, называлі па-беларуску словы нашай мовы.
Перамагла дружба. І, канечне, ВЕДЫ!