Пра свята Пакрову музей распавёў...
Музейныя заняткі, прысвечаныя святу Пакрова, прайшлі ў школе. Дзецям распавялі пра адрозненні карцін з выявамі святых ад карцін, на якіх адлюстраваны простыя людзі.
Дзеці даведаліся, што такое “німб”, дзе размешчаны карціны з лікамі святых, як яны называюцца ў царкве, пра мастакоў, што стварылі такія карціны, пра свята Пакрову.