“Юны рытар”
31.10.2019 гогда ў школе адбыўся конкурс “Юны рытар” сярод вучняў IX класаў. Гэты конкурс з’яўляецца своеасаблівай прыступкай – падрыхтоўкай да алімпіяды па беларускай мове. Удзельнікі павінны былі прадэманстраваць уменне прыцягнуць увагу слухача, раскрыць тэму, выказацца на роднай мове.
Пераможцам стала вучаніца IX “А” класа Марозава Крысціна, якая і будзе прадстаўляць школу на раённым этапе конкурсу.

