Дзень сям’і
Да гэтага свята рыхтаваліся дзеці і бацькі 3”Г” класа.
Сямейныя фотаздымкі, малюнкі, сумесная падрыхтоўка, інсцэніроўкі, чытанне вершаў, сповед пра сваю сям’ю – гэта тое, што аб’ядноўвае нас у адну школьную сям’ю.
Гучалі песні пра сям’ю, пра Радзіму, пра любоў.
Галоўным пытаннем было тое, што такое сям’я? Дзеці прыйшлі да высновы, што сям’я – гэта людзі якія жывуць разам – родныя, яны любяць, паважаюць і клапоцяцца адзін аб адным, дзе заўсёды цябе чакаюць.
Гучалі вершы пра членаў сям’і, хто яе складае.
“Над зямлёй крыляе бусел.
Скачуць конікі ў траве.
Дзед жыве ў маёй сям’е
І бабуля тут жыве.
Тут жывуць і тата з мамай,
Брацік мой, мая сястра.
Тут жыву і я таксама.
Наша дружная сям’я!”
Аформлен стэнд “Дзень сям’і”. Малюнкі дзяцей і сямейныя фотаздымкі дапамаглі ўявіць сям’ю кожнага вучня, зрабіць прадстаўленне членаў сям’і, расказаць пра святы, звычкі і традыцыі сям’і.
Цікавай была інсцэніроўка “Мая сям’я”, удзельнічалі і дзеці і дарослыя, але ролю бацькоў выконвалі дзець, а ролю дзяцей выконвалі бацькі.
Добрымі спадарожнікамі на свяце былі:весялосць, кемлівасць, адказнасць, добразычлівасць, дабрыня.
Вынік: сям’я – гэта прытулак дабрыні, яе трэба берагчы, любіць сэрцам і душою.
Настаўніца 3 “Г” класа
Ціханоўская Л.П.