Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Выстава творчых работ да свята Перамогi

Дата: 2 мая 2019 в 15:23
405 просмотров

Дзень Перамогі. Дзень Памяці. Дзень Славы.
Свята, якое аб’ядноўвае ўсе пакаленні. Перамогай над фашызмам скончылася самая страшная вайна ў гісторыі чалавецтва. Беларусь панесла велізарныя страты. У час Вялікай Айчыннай вайны загінуў кожны трэці жыхар краіны. Не засталося ніводнай сям’і, якую б не кранула вайна. Але беларусы выстаялі, прайшлі праз пекла нацысцкай акупацыі і неймаверных зверстваў, што ўчыняліся на тэрыторыі рэспублікі. І не проста выстаялі – перамаглі ворага дзякуючы адзінаму парыву ўсяго народа жыць свабодна на сваёй зямлі. 9 мая навечна ўвайшло ў сэрцы беларусаў, як старэйшага, так і малодшых пакаленняў. Гэта дзень, калі мы дзякуем ад усёй душы ветэранам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, тым людзям, хто коштам уласнага жыцця зрабіў Беларусь вольнай, незалежнай дзяржавай. Наша падзяка ў нашых малюнках.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.