Віктарына "Падумай і адкажы"
21 сакавіка вучні нашага класа прымалі ўдзел у віктарыне "Падумай і адкажы". Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, вучыліся хутка і правільна вымаўляць скарагаворкі на беларускай мове, называлі гарады нашай краіны. Усё гэта садзейнічае развіццю маўлення вучняў, пашырэнню слоўнікавага запасу, а таксама выхоўвае любоў да роднай мовы і Радзімы.