Дынамічны перапынак
У беларускамоўны чацвер дзеці 1 “В” класа займальна правялі дынамічны перапынак. На ім гучалі беларускамоўныя фізкультхвілінкі, праводзіліся цікавыя рухомыя гульні “Ліска і куры”, “Мядзведзь і пчолы”, “Мароз-чырвоны нос”, “Лавішкі”.
Дзеці з задавальненнем гулялі, бегалі, скакалі.
На наступным перапынку дзеці пажадалі самастойна згуляць у новыя гульні; вельмі спадабаліся ім “Ліска і куры”, “Мядзведзь і пчолы”.
За гульнямі назіралі вучні 1 “А” класа, а пасля запрашэння ў “Талаку” таксама з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел у рухомых гульнях 1 “В”.