8 Сакавіка
Изображение
8 Сакавіка
Да свята 8 Сакавіка вучні 1 “Б” класа рыхтаваліся з вялікай адказнасцю. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем “гарталі ”старонкі вуснага часопіса “Мая матуля”. Гучалі цікавыя расказы аб маці, вершы аб вясне і віншаванні са святам. Асабліва цікавай была выстава малюнкаў і фотаздымкаў, прысвечаная маці. Святочныя паштоўкі і кветкі, зробленыя рукамі дзяцей, былі лепшым падарункам для маці і бабуль.
Краткоўская Н.В., класны кіраўнік