Свята нашых мам!
Прыйшла вясна.
Спяваюць птушкі,
Пабеглі хутка ручайкі.
Віншуем мілую матулю,
Са святам новае вясны!
Шчодрыя ўсмешкі разам з малюнкамі -партрэтамі сваіх маці дзеці падрыхтавалі да свята 8 Сакавіка. Сапраўды, у партрэтах яны змаглі перадаць такія рысы знешнасці, якія не заўважыць незацікаўленае вока. Падабенства проста чароўнае! Спадзяюся, што маці ацэняць старанне сваіх малых, бо яны малявалі па кірунку сэрца!