“Буслік - 2019”
21.02.2019 года вучні школы прынялі ўдзел у міжнародная гульні-конкурсе “Буслік - 2019”. Заданні былі накіраваны не толькі на веданне школьнай праграмы, але і на веды з розных галін жыцця.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У рамках гэтага свята па ўсёй Беларусі праводзіцца інтэлектуальная гульня па беларускай мове і літаратуры “Буслік”. 103 вучні нашай школы прынялі ўдзел у гэтым лінгвістычным конкурсе.