“Як мілагучна наша мова”
21 лютага да Міжнароднага дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы з вучнямі 5”В” класа праводзілася пазнавальная гадзіна “Як мілагучна наша мова”. Прагучалі шчырыя словы пра беларускую мову, пра яе багацце і прыгажосць вялікіх дзеячаў нацыянальнай культуры. У бібліятэцы была арганізавана выстава “Вывучайце родную мову”. Вучні выразна чыталі вершы М. Багдановіча, Я. Купалы і іншых паэтаў. Усё прайшло вельмі цікава.