“Гавары са мной па-беларуску”
«Крыніцай звіняць…»
Крыніцай звіняць твае дзіўныя словы,
Мая беларуская родная мова”…
Штогод 21 лютага з мэтай садзейнічання моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўю адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.
У нашай школе гучала музыка нашых беларускіх кампазітараў. Праводзілася акцыя “Гавары са мной па-беларуску”, вучні школы добра перакладвалі словы з беларускай мовы на рускую і наадварот, адказвалі на пытанні па-беларуску.
А далей…Было свята ў 3 “Г” класе. Дзяўчынкі і хлопчык сустракалі дзяцей з іншых класаў. Разам слухалі выступленні вучняў, якія рыхтаваліся да свята,чыталі вершы, праводзілі віктарыну, гулялі ў “перакладчыкаў” і розныя гульні.
Вядучая свята Самойленка Эвяліна, апранутая ў нацыянальны касцюм, раздавала салодкія падарункі ўдзельнікам і гасцям свята.
“Любіце, ведайце і шануйце мову свайго народа
і ўмейце дасканала валодаць ёю”.
Якуб Колас
Настаўніца беларускамоўнага 3 “Г” класа
Ціханоўская Л.П.