Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Аб беларускамоўных класах

Дата: 4 мая 2019 в 08:26, Обновлено 4 мая 2019 в 12:03
696 просмотров

У 2018/2019 навучальным годзе першага верасня зноў адчыніліся дзверы нашай школы для вучняў першага класа – беларускамоўнага класа. На першы погляд нічога асаблівага не адбылося, але колькасць вучняў здзіўляе – усяго пяцёра: 2 дзяўчынкі і 3 хлопчыкі. Але зараз навучаецца ў 1 Г класе ўжо сем вучняў. Менавіта ў рабоце з імі таксама ўзнікаюць цяжкасці. І гэта не дзіўна: першы год навучання, час пераходу ад гульнёвай да вучэбнай дзейнасці, заўсёды самы цяжкі. Калі пераход адбудзецца паспяхова і дзіця засвоіць азы вучэбнай дзейнасці, у яго сфарміруюцца станоўчыя матывы вучэння, з’явіцца перспектыва далейшага развіцця. Калі ж дапушчаны памылкі ў пачатку вучобы, настаўніку давядзецца займацца як вучэбнай, так і карэкцыйнай работай.

       I  вось чаму, прыступаючы да работы, неабходна жыццё навучэнцаў зрабіць перш-наперш цікавым, стварыць умовы, каб дзеці адчулі радасць школьнага жыцця. Шмат мерапрыемстваў праводзіцца дзеля гэтага. Настаўніца 1 Г класа Штукарова В.М. сумесна з  Ціханоўскай Л.П., настаўніцай 3 Г класа, штодзённа стараюцца стварыць у вучняў пазітыўны настрой, жаданне добра вучыцца. А першакласнікам ёсць з каго  браць прыклад, з трэцякласнікаў беларускамоўнага класа, у якім займаюцца ўжо пяць дзяўчынак і 1 хлопчык. Усе вучацца паспяхова, а галоўнае – з радасцю і цікавасцю. Разам удзельнічаюць у пазакласных мерапрыемствах, наведваюць музеі і выставы горада.

       Уважлівае, клапатлівае і цярплівае стаўленне да дзіцяці з боку значымых для яго дарослых (настаўнікаў і бацькоў), разуменне ўнутраных прычын змен, якія адбываліся з імі, дапамаглі зрабіць школьнае жыццё дзяцей больш лёгкім.    Пры арганізацыі вучэбнага дня і заняткаў улічваліся   ўзроставыя асаблівасці вучняў, іх дашкольная падрыхтоўка і, безумоўна, асаблівасці ўмоў навучання ў беларускамоўных класах.

      У адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца  вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Вучні  беларускамоўных класаў 100% забяспечаны падручнікамі, сшыткамі, нагляднымі  дапаможнікамі  і ўсім неабходным для якаснай вучобы. Яны вывучаюць беларускую і рускую мовы, літаратурнае чытанне (беларускае і рускае), матэматыку, чалавек і свет, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне. Займаюцца ў кабінеце беларускай мовы і ліаратуры, дзе  арганізаваны  і  пастаянна абнаўляецца беларускі  куток, музей беларускіх рэчаў. Кожны чацвер  у школе праводзіцца  адзіны дзень “Размаўляем па- беларуску”, праводзяцца мерапрыемствы па папулярызацыі беларускай мовы. Абавязкова праводзіцца ў класе мерапрыемства, на якое запрашаюць дзяцей іншых класаў, прапаноўваюць ім самім прыняць удзел. Для бацькоў  праводзяцца кансультацыі, сустрэчы, агульнашкольныя і класныя бацькоўскія сходы з уключэннем у павестку пытанняў па  папулярызацыі беларускай мовы. Асвятленне дзейнасці па гэтым напрамку  праводзіцца  на працягу года ў сродках масавай інфармацыі, на школьным сайце ў рубрыцы

          “Не проста ў словы я гуляю,

            На роднай мове размаўляю…”

 Вучні 3 Г класа з задавальненнем займаюцца на   факультатыўных занятках “Вытокі роднай мовы“, актыўна  і з ахвотай прымаюць удзел у шматлікіх раённых і гарадскіх мерапрыемствах.

        Вялікая цікавасць да вывучэння беларускай мовы, да атрымання новых ведаў і засваенная новых спосабаў дзеяння, жаданне вучыцца, прыгажосць маўлення рабяць вучняў шчаслівымі, жыццярадаснымі, цікавымі.

       Спадзяюся, што колькасць жадаючых вывучаць больш дасканала беларускую мову будзе штогод павялічвацца.

Намеснік дырэктара  па вучэбнай рабоце                                                                                   С.І. Марушэнка

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.