Старая добрая казка
Казачны свет такі разнастайн: ці празаічны ён, ці паэтычны...Казка аб цары Салтане прымусіла дзяцей не толькі ўдумліва слухаць і разважаць, але і сваімі яскравымі гумарыстычнымі момантамі спачуваць адным героям і смяяцца з другіх...
22 снежня для вучняў 1Г і 3 Г ў лялечным тэатры адбылася чарговая сустрэча з казкай. На гэты раз чароўная казка А.С.Пушкина з вялікім поспехам прайшла на сцэне, і кожны маленькі глядач апынуўся на вялікіх прасторах сіняга мора, палетаў пад аблокамі з галоўным героем у выглядзе камара, мухі, чмяля, ад душы пасмяяліся над гумарыстычнай пастаноўкай “лоўлі” тых самых насякомых…
Пасля дзяцей чакала сустрэча з Дзедам Марозам і Снягуркай каля елкі. Карагоды, танцавальныя заданні, гульні, спевы… і канечне, салодкія прызы ад Дзеда Мароза дзецям беларускамоўных класаў.