“Падарожжа ў гісторыю”
У кожнага народа ёсць свае запаведныя словы – сімвалы. За імі сутнасць і жыццёвая праўда народа, яго мараль і духоўныя каштоўнасці.
Для беларусаў адным з такіх слоў з,яўляецца “Полацк”.
У мэтах больш глыбокага азнаямлення з гісторыяй сваёй краіны вучні
4 “А” і 4 “Б” класаў наведалі самы старажытны горад Беларусі - Полацк.
Дзеці пабачылі старажытныя сцены Сафійскага сабора, з захапленнем разглядалі фрэскі XII стагоддзя Спаса- Ефрасіннеўскай царквы.
Вялікую цікавасць выклікала ў дзяцей наведванне музея гісторыі кнігадрукавання.
Вучні яшчэ раз пераканаліся ў тым, што гісторыя Беларусі багата на падзеі і выдатных людзей.
Настаунiк Зубова Е.М.