Хатка беларуская запрашае гасцей!
У беларускамоўны чацвер вучні 1 "Г",3"Г" і 2"А" класаў наведалі цудоўны куточак мінуўшчыны...
Чароўны куточак гісторыі і культуры народа, яго самабытнасць і каларыт. Вось чым павеяла адразу пасля таго, як дзеці пераступілі парог музея "Беларуская хатка", што размешчаны ў будынку гарадскога дома культуры. Шмат старажытных і самабытных рэчаў, што размешчаны ў музеі, выклікалі зацікаўленасць вучняў, тым больш, што іх дазвалялася памацаць і патрымаць у руках. Цікавая гутарка суправаджалася дэманстрацыяй прадметаў побыту, прылад працы і культурных набыткаў нашых продкаў. Дзеці адчулі сябе сампаўднымі гаспадынямі каля печы ў "бабіным кутку", хлопцы прынялі на сябе адказнасць прайсціся "па вуліцы" з абрадавым прыстасаваннем, як сапраўдныя юнакі, вучні надзявалі плеценыя лапці, качалі люльку з малым, прымалі ўдзел у гутарцы пра хатнія рэчы, ахоўнікаў хатняй гаспадаркі, шмат цікавай інфармацыі яны паведамілі і самім кіраўнікам музея. Паздяка ўсім, хто прымаў удзел у стварэнні музея, яго кіраўнікам, а таксама ўсім наведвальнікам. Прыходзьце ў госці да роднай культуры!
Больш фотаздымкаў глядзіце ў фотаальбоме класа)