Цёплая сустрэча
28 верасня, да нас у школу завіталі паэты і музыканты з г.Мінска і Магілёва.
Паэт-песеннік-Леанід Дранько-Майсюк, паэтка-Яніна Асіпцова, галоўны рэдактар літаратурна-мастацкага часопіса “Верасень”- Эдуард Акулін, а яшчэ ён музыкант, спявак.
Вучні старэйшых классаў і маленькія навучэнцы 1“Г” і 3“Г” беларускамоўных классаў з цеплынёй сустракалі нашых гасцей.
На сустрэчы гучалі вершы і песні у выкананні таленавітых людзей. Разам з Эдуардам Акуліным чыталі вершы М.Танка вучаніцы 3“Г” класа. Уся аудыторыя разам са спявакамі спявалі песню “Янка Купала ідзе”.
У выкананні Яніны Асіпцовай гучалі яе асабістые творы пра жыццё і каханне.
“Возьмеш у рукі кавалачак
Неба,
Прачытаеш малітву вачыма.
У нашым шалёным жыцці ўсё магчыма.”
Меладычна, сцішана плылі радкі з яе твораў. Цішыня, задуменне… бачылі ў вачах дзяўчат і хлапцоў, а значыць кранулі творы Яніны сзрцы слухачоў.
Сваю ўдзячнасць выказалі дзяўчынкі 3“Г” класа нашым гасцям праз чытанне вершаў, праз дыялог. Атрымалі вучні нашай школы і падарункі ад гасцей: часопісы, зборнікі, кніжкі.
Цёплай была сустрэча!
Напрыканцы сустрэчы гучалі словы
Яніны ”Аддаю пяшчоту за ўсмешку,
Аддаю абдымкі за клопат.”
Ціханоўская Л.П
Настаўніца 3“Г” класа СШ №34 г.Магілёва