Беларускамоўны чацвер у 3 “А” класе
У беларускамоўны чацвер у 3 “А” класе адбылося мерапрыемства “Восеньскі ўраджай”.. Вучні класа з задавальненнем разгадвалі крыжаванку “Садавіна і агародніна”. Таксама хлопчыкам і дзяўчынкам былі прапанаваны загадкі-рыфмаванкі, загадкі-апісанні, загадкі-пытанні пра дары садоў і агародаў.
Вучні не толькі паказалі свае веды, але і пазнаёміліся з мясцовымі назвамі прадстаўнікоў расліннага свету.
Настаўніца 3 “А” класа Шышова М.М.