Першы раз – і ў беларускі клас!
У 2018/2019 навучальным годзе пачаў працаваць 1"г" клас з беларускай мовай навучання ў якім займаецца 5 вучняў: 2 дзяўчынкі і 3 хлопчыкі.
Акрамя таго працягвае працаваць III беларускамоўны клас. Займаецца ў 3"г" класе 5 дзяўчынак. Вучні кожны дзень на занятках папаўняюць свой слоўнікавы запас, вывучаюць беларускую і рускую мовы, літаратурнае чытанне (беларускае і рускае), матэматыку, чалавек і свет, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, асновы бяспекі жыццядзейнасці. Усе гэтыя вучэбныя прадметы выкладаюць настаўнікі:
Штукарова Вольга Мікалаеўна (1"г" клас); Ціханоўская Лідзія Пятроўна (3"г" клас).
Вучні з задавальненнем займаюцца на факультатыўных занятках “Вытокі роднай мовы“, наведваюць групу падоўжанага дня. Ва ўстанове адукацыі вучні 1"г" і 3"г" класаў наведваюць спартыўныя і творчыя гурткі. Вучні прымаюць удзел у шматлікіх раённых і гарадскіх мерапрыемствах.
Сардэчна запрашаем вучняў, якія любяць беларускую мову і жадаюць яе вывучаць у нашу школу!
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце С.І. Марушэнка