Радзіма мая - Беларусь
У гэты чацвер, 17 мая, вучаніцы 2 “Г” класа наведалі Цэнтральную бібліятэку горада Магілёва. Там адбылося чытанне вершаў пра нашу Радзіму. Гучалі вершы Артура Вольскага “Няма прыгажэй”, “Радзіма”; Эдзі Агняцвет “Зямля з блакітнымі вачамі”; Леаніда Пранчака “Дарагая Беларусь” і інш.
Дзяўчынкі з цікавасцю знаходзілі новыя вершы ў кнігах, якія былі на палічках у бібліятэцы. Вялікае здзіўленне было ў дзяўчынак ад таго, што захоўваюцца такія вялікія незвычайныя кнігі старажытных гадоў. Шмат разважанняў было і пасля наведвання бібліятэкі. Вынікам было тое, што бібліятэка з’ўляецца сховішчам ведаў і там іх магчыма здабываць.
Настаўніца 2 “Г” класа Ціханоўская Л.П.