"Чароўная кветка беларускай паэзіі"
17 сакавіка ў нашу школу завіталі прадстаўнікі бібліятэкі-філіяла №2 імя І. Шамякіна. Для вучняў 10"А" і 11 "А" класаў яны правялі інтэграваны ўрок "Чароўная кветка беларускай паэзіі", прысвечаны жыццёваму і творчаму шляху Я. Янішчыц. На ўроку прагучалі вершы, музычныя кампазіцыі на творы Я. Янішчыц, а таксама адбыўся прагляд дакументальнай стужкі "Святло далёкай зоркі".