Гуканне вясны. Жавароначкі прыляціце, вясну-красну прынясіце!
Гуканне вясны – народнае беларускае свята. Згодна з ім лічылася, што калі добра паклікаць вясну, адзначыць яе прыход карагодамі, песнямі, тады і цяплець пачне хутчэй.
Сёння ў нашым класе адбылася гутарка пра цікавую беларускую традыцыю – “Гуканне вясны”. Перакласці <wbr />назву можна, як "зазыванне вясны на зямлю". Падчас гутаркі вучні даведаліся, што беларусы святкавалі “Гуканне вясны” тады, калі хацелі наблізіць надыход цяпла. Па старым стылі гуканне вясны прыпадала на 14 сакавіка.
«Гуканне вясны» - яскравае музычнае свята. Па традыцыі вучні гулялі ў народныя гульні, вадзілі карагод, спявалі "вяснянкі" і беларускую песню “Жавароначкі, прыляціце”. Прасілі жавароначкаў наблізіць вясну і лецейка, а сонца хутчэй сагрэць зямельку.
Затым вучні 3 "В" класа з паперы зрабілі маленькіх птушачак - жавароначкаў і запусцілі іх "у неба". І тут адбыўся цуд. Праз шыбу акна к нам прабіўся сонечны праменьчык. Помым яшчэ і яшчэ, пакуль класны кабінет не асвяціўся сонечным светам. У дзяцей засталося шмат добрых уражанняў.
Класны кіраўнік: Пятрова В.П.