21 лютага - Міжнародны дзень роднай мовы
У Міжнародны дзень роднай мовы вучні 3 "В" класа выказалі пажаданне адлюстраваць усю прыгажосць і мілагучнасць беларускай мовы ў творчай рабоце - выпусціць насценгазету. Задаліся пытаннем, якое з беларускіх слоў з'яўляецца самым любімым у вучняў нашага класа. Кожны на папяровых сардэчках запісаў сваё любімае слова, а гэта маці, тата, сям'я, школа, настаўніца, Радзіма, Рэспубліка Беларусь, бульба, любоў, каханне, калі ласка, дзякуй, прывітанне, радасць і іншыя. А якое ваша любімае беларускае слова?