Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

“Быць на зямлі чалавекам”

Дата: 22 февраля 2018 в 08:53, Обновлено 22 февраля 2018 в 21:03
5 723 просмотра

Уявіце сабе ўсё мноства планет і зорак… Перад вачыма адразу паўстае бязмежжа. І сярод усяго гэтага наша Зямля. Яна не самая вялікая! Але яна такая адна! А ці кожны з нас, насельнікаў прыгожай планеты Зямля, разумее, што трэба зрабіць, каб людзі сталі дабрэйшымі, а свет прыгажэйшым?

У 2 “Б” класе адбылася размова на тэму “Быць на зямлі чалавекам”. Вучні выказвалі свае меркаванні, слухалі вершы. Галоўнай мэтай такой размовы стаў заклік, каб кожны з нас памятаў: заўсёды патрэбна заставацца чалавекам, любіць людзей, адчуваць сябе адказным за ўсё і ўсіх. Трэба берагчы тое, чым мы валодаем і не сапсаваць вынікі нашай працы. Пройдуць гады, адно пакаленне людзей зменіцца другім, але актуальнымі заўсёды будуць такія паняцці, як вера, любоў, дабрыня, міласэрнасць… Завяршэннем нашай гутаркі стала слуханне верша “Той дзень прапаў і страчаны навекі”:

Той дзень прапаў і страчаны навекі,

Калі ты не зрабіў таго, што мог;

Калі не паспрыяў ты чалавеку,

Няшчыры быў, зманіў, не дапамог.

Той дзень збяднеў, зліняў на сотню радуг

I, попелам пасыпаны, сканаў,

Калі не падзяліў з суседам радасць

I больш за дзень узяў ты, чым аддаў.

Той дзень, лічы, завянуў пустацветам,

Калі ты пяць хвілін пашкадаваў,

Каб дзецям паказаць кусочак свету

I хараство людзей, і дрэў, і траў.

Той дзень зусім закрэслены табою,

Калі ты раўнадушна абмінуў

Бяду чужую, пабаяўся болю,

Абразу хама моўчкі праглынуў...

Пазней старэць пачнеш самотна ў хаце

I будзеш скаргі гнеўна кідаць нам.

Не мы, жыццё табе даўгі заплаціць

За раўнадушша.

Вінаваты сам.

Мы не плюём на дружбу і на працу:

Нам без трывог не зберагчы жыцця.

Сябры, давайце будзем хвалявацца

За ўсіх і ўсё: за зерне і дзіця...

Я не святы, хоць і не сквапны злыдзень.

Даруйце, калі часам быў глухі

Ці чалавека грубасцю пакрыўдзіў...

Грахі мае, бясконцыя грахі.

П. Панчанка

Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.