Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Нацыянальная кухня беларусаў

Дата: 15 февраля 2018 в 15:10, Обновлено 27 марта 2018 в 17:41
615 просмотров

Шматгадовую і вельмі цікавую гісторыю мае беларуская кухня.

У адзіны дзень беларускай мовы ў нашай школе адбылося мерапрыемства “Нацыянальная кухня беларусаў”, задачамі якога было фарміраванне цікавасці і любові да гісторыі нацыянальнай кухні нашых продкаў. Вучні ўспомнілі і паўтарылі назвы беларускай гародніны і садавіны, даведаліся пра стравы, якія можна з іх прыгатаваць. Цікава было паслухаць пра гісторыю бульбы, якую называюць у народзе «другім хлебам». Яна з'яўляецца абавязковым атрыбутам беларускага нацыянальнага стала. З яе гатуюць бульбянiкi, дранікі, комы, запяканкі, клёцкі, бульбяную бабку.
Не запамятавалі і пра хлеб, бо найбольшая ўвага надавалася менавіта яму. Наяўнасць хлеба сведчыла пра дабрабыт працоўнай сям’і. «Хлеб — усяму галава», - кажа знакамітая народная прымаўка. У ходзе размовы, школьнікі вучыліся  беражліва адносіцца да хлеба.
У канцы сустрэчы дзеці выконвалі вясёлы беларускі танец “Бульба”. Пасля мерапрыемства ў вучняў застаўся не толькі добры настрой, але павага і гонар да нашых нацыянальных каштоўнасцей. 
Сотнікава А.М., настаўнік пачатковых класаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.