Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 3 человека

Родная мова.

Дата: 14 февраля 2018 в 12:50, Обновлено 16 февраля 2018 в 14:13
632 просмотра

Самае дарагое ў жыцці – тое, што закладзена ў сэрца з ранніх гадоў. Менавіта родная мова – сувязное звяно ў далучэнні дзяцей да агульначалавечых каштоўнасцей, традыцый і гістарычнага мінулага самой Радзімы.

Маўленчае развіццё школьнікаў з АПФР на надомным навучанні ў Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага двухмоўя (білінгвізму).

Для нашага вучня, Губарава Кірыла, які знаходзіцца на надомным навучанні (па стану здароўя), першай мовай, на якой ён вучыўся гаварыць і думаць, мець зносіны з акружаючымі яго людзьмі, з’яўляецца руская мова, а беларуская выступае для вучня як другая, замежная мова.

Кірыл мала чуе родную мову ў шырокім ужытку, а  таму мае бедны слоўнікавы запас, яго маўленне знаходзіцца пад уплывам рускай мовы.

Пачынаючы работу па навучанню выхаванца беларускай мове, нам, педагогам, неабходна перш за ўсё самім добра валодаць роднай мовай.

Кірыл з зацікаўленасцю знаёміцца з творамі беларускіх аўтараў. У апошні час яго асабліва  ўразіў твор Алены Васілевіч “Браты-артысты”. Хлопчык з вялікай увагай разбіраўся сярод новых, упершыню пачутых слоў. Спрабаваў зразумець асноўную думку, якую хацела перадаць аўтар, пры напісанні гэтага твора.

 У сувязі з гэтым, мая мова, мова настаўніка была адной з асноўных крыніц развіцця мовы школьніка з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Настаўнік-дэфектолаг: Ухава А.Г.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.