У гонар роднай Беларусі.
Вялікае пачуццё гонару за сваю краіну адчулі вучні 4 “Б” і 4 “В” класаў
У гонар роднай Беларусі.
Вялікае пачуццё гонару за сваю краіну адчулі вучні 4 “Б” і 4 “В” класаў, калі наведвалі аўтамабільны завод у гораде Жодзіна. Наша краіна вырабляе шмат разнастайнай тэхнікі. Але адметнай карткай Беларусі сталі самазвалы “БелАЗы”, якія працуюць у кар’ерах па здабычы карысных выкапняў. Вучні на свае вочы пабачылі моц і веліч магутных машын, даведаліся пра цікавыя звесткі з гісторыі завода. З захапленнем назіралі, як рухаюцца магутныя волаты па тэрыторыі завода. Дзеці сталі сведкамі таго, як збіраюцца асобныя дэталі самазвалаў. На іх вачах ажывалі старонкі падручніка, які яны вывучаюць у класе. Больш захапляючага падарожжа па Беларусі ў нас яшчэ не было!
Краткоўская Н.В. Куранкова А.А.