Выстава папугаяў

Дата: 4 марта 2023 в 17:39
92 просмотра

4 сакавіка ў шосты школьны дзень вучні 1 “Г” класа наведалі выставу папугаяў ва УК “Магілёўскі абласны мастацкі музей П.В. Масленікава”. Дзеці змаглі пазнаёміцца ​​з разнастайнымі прадстаўнікамі свету птушак. Больш за 20 відаў – вялізныя какаду, каралеўскія жако, кольчатыя, скалістыя, слівагаловыя, сонечныя, жоўтагаловыя, чорнагаловыя аратынгі і многія іншыя.

Жывыя птушкі нікога не пакінулі абыякавымі. Яркае апярэнне, звонкія галасы і зусім розныя характары дужа спадабаліся дзецям.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.