"Беларусь родная, музычная, народная"
24 лістапада навучэнцы беларускамоўных 1 "Г", 3 "Г", 5 "Г" і 7 "Г" класаў на базе ўстановы культуры "Магілёўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы" наведалі творчы праект "Беларусь родная, музычная, народная", падрыхтаваны калектывамі мастацкай творчасці, індывідуальнымі выканаўцамі, майстрамі народнай творчасці Быхаўскага раёна.
У рамках мерапрыемства навучэнцы змаглі прадэгуставаць стравы беларускай нацыянальнай кухні, пазнаёміцца з работамі майстроў народнай творчасці, а таксама праслухаць і ўбачыць нумары мастацкай творчасці.
Дадзенае мерапрыемства спрыяла патрыятычнаму і маральнаму выхаванню падрастаючага пакалення, бо менавіта ў Год гістарычнай памяці найбольш актуальна фармаванне ў моладзі каштоўнасцяў патрыятызму, любові да Радзімы, далучэнне да нацыянальных традыцый.
Усе навучэнцы, якія наведалі дадзенае мерапрыемства, атрымалі масу станоўчых эмоцый і добры настрой.