Размаўляем па-беларуску. Жывёлы Беларусі.
10 лістапада цікава і карысна прайшло мерапрыемства па папулярызацыі беларускай мовы "Жывёлы Беларусі" ў групе падоўжанага дня для вучняў 2-3 класаў. У час завочнага падарожжа па восеньскім лесе вандроўнікі пазнаёміліся з яго жыхарамі, даведаліся, якія змены адбываюцца ў жыцці жывёл восенню.
Адказваючы на пытанні віктарыны,адгадваючы загадкі, з замілаваннем малюючы сваіх хатніх жывёл, вучні не толькі правяралі сваю эрудыцыю, папаўнялі слоўнікавы запас, але і разважалі пра гуманныя адносіны да свойскіх і дзікіх жывёл.